МАРГ: кошты могуць падымаць экспарцёры, для іншых у Беларусі будуць праверкі

З 6 кастрычніка Лукашэнка забараніў цэнам расці / vitvesti.by
З 6 кастрычніка Лукашэнка забараніў цэнам расці / vitvesti.by

Абмежаванні на рост цэнаў не тычацца тавараў, якія прызначаныя на экспарт, і магазінаў бяспошліннага гандлю, распавядае начальнік галоўнага ўпраўлення МАРГ па Мінску Кірыл Слабко.

Пастанова № 669, у якой апісаны абмежаванні, будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння ўрада. Верагодна, да 20 кастрычніка. Лукашэнка даручыў да гэтага часу распрацаваць новую сістэму рэгулявання цэнаў.

Пакуль праверкі МАРГ вядзе штодня. Працягнуцца яны да канца кастрычніка, але, магчыма, чыноўнікі вырашаць правяраць цэны і даўжэй, адзначае Слабко.

Ён нагадаў, што павышаць любыя цэны забаронена.

У дакуменце прапісана, што незалежна ад таго, змяняецца або працягваецца акцыя, цана пасля 5 кастрычніка не павінна быць павышана. Гэта значыць адмена акцыі не павінна прывесці да росту цаны, зафіксаванай 5 кастрычніка. Фактычна атрымліваецца наступнае: суб'екты гандлю альбо працягваюць акцыю сумесна з вытворцамі, альбо адмяняюць акцыю, але цану тавару фіксуюць на тым узроўні, які быў на 5 кастрычніка.

6 кастрычніка Лукашэнка правёў нараду, на якой забараніў цэнам расці. Тым, хто ўсё ж стане павышаць цэны, пагражае адказнасць аж да крымінальнай. 10 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што замарозка цэнаў не галоўнае — трэба проста "справядлівае" рэгуляванне. Пакуль улады прыдумляюць гэтае рэгуляванне, беларусам пагражаюць рэальныя тэрміны за павышэнне цэнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі