Мінгандлю: Гандаль у сацсетках незаконны

Мінгандлю: Гандаль у сацсетках незаконны

Продаж тавараў у сацыяльных сетках незаконны, папярэджвае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Заява распаўсюджаная ў сувязі з частымі выпадкамі падману спажыўцоў, паведамляе БелаПАН.

"Набываючы тавары ў інтэрнэт-крамах, якія маюць пашырэнне зоны .com, або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец паказвае толькі электронную пошту ці тэлефон, абараніць правы спажыўцоў складана, так як вызначыць суб'екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка", ― тлумачаць у міністэрстве.

15 верасня адбыўся інцыдэнт з онлайн-крамай "Маргарытка", у якім грамадзяне (на сайце vk.com/margaritka_margaritka) заказвалі тавары па нізкіх коштах. Пасля замовы і аплаты тавару яго дастаўка затрымлівалася, а ў выніку пасылкі перасталі прыходзіць зусім. Заказчыкі спрабавалі атрымаць грошы назад, але беспаспяхова.

Каб пазбегнуць падману пры куплі тавараў з выкарыстаннем інтэрнэту міністэрства рэкамендуе звяртаць увагу на тое, што ў рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак павінна ўтрымлівацца гіперспасылка на зарэгістраваную суб'ектам гандлю ў гандлёвым рэестры Беларусі інтэрнэт-краму. У адпаведнасці з заканадаўствам даменнае імя інтэрнэт-крамы павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне .by або .бел.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі