Марцін Гор паказаў відэа на першы трэк са свайго сольніка

Марцін Гор выпусціў відэа на "Europa Hymn", першы трэк са свайго новага сольніка. У маляваным кліпе, зробленым на манер гульні "Guitar Hero", у прасторы плывуць тумблеры, драты і каляровыя індыкатары.


Аўтары відэа — студыя анімацыі MIE, якая рабіла відэа для Джорджа Майкла, Faithless і Джоўі Бэдэса, а таксама маляваныя рэкламныя ролікі і застаўкі для BBC і футбольнай асацыяцыі Англіі. "Europa Hymn" — адзін з 16 трэкаў з альбома "MG", які будзе выпушчаны 27 красавіка. Цалкам інструментальная пласцінка задумвалася Горам як "вельмі кінематаграфічная" і "навукова-фантастычная".

Паводле: zvuki.ru

Фота: relax.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі