Маразы могуць стаць прычынай пашкоджання азімага рапсу ў Беларусі
![Самыя вялікія страты азімых пасеваў былі больш за 20 гадоў таму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/a8ef95574d53e005c0dda856221d7271.jpg.webp?itok=5Vv4r5o7)
Самыя вялікія страты азімых пасеваў былі больш за 20 гадоў таму / sb.by
Маразы могуць стаць прычынай пашкоджання азімага рапсу ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі. Пад уплывам нізкіх тэмператур (уначы і раніцай на поўначы краіны было да -29 градусаў) пачалося прамярзанне глебы. Гэтаму спрыяе недастатковае снежнае покрыва. На паўночным усходзе Беларусі — менш за 5 см, паведамляе БЕЛТА.
Адзначаецца, што на большай частцы тэрыторыі краіны снежнае покрыва павінна абараніць пасевы азімых ад чаканага ўзмацнення маразоў. Аднак, паводле інфармацыі аграметэаролагаў, з-за нераўнамернага яго залягання месцамі, у першую чаргу ў паўночнай частцы краіны (ад 5 да 20 см), дзе чакаюцца найбольш нізкія тэмпературы, можа ўзнікнуць небяспека пашкоджанняў найменш марозаўстойлівых зімуючых культур.
У НПЦ па земляробстве НАН Беларусі кажуць, што самыя вялікія страты азімых пасеваў адзначаны ў 2003 годзе, калі перазімавала менш за палову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.