Маму Колі Лукашэнкі вылучаюць у Савет Рэспублікі
![Ірына Абельская ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/abielskaja-1403.jpg.webp?itok=rcTZc-XP)
Ірына Абельская / sb.by
Мінскі гарсавет і Мінгарвыканкам вылучылі кандыдатаў у чальцы Савета Рэспублікі. Спіс апублікавала галоўнае афіцыёзнае выданне "СБ. Беларусь сегодня".
Сярод кандыдатаў значыцца Ірына Абельская, галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра і маці Мікалая Лукашэнкі.
Таксама кандыдатамі ў Савет Рэспублікі сталі кіраўнік прадстаўніцтва ТАА "Акумулятарны Альянс" Дзмітрый Баскаў (былы кіраўнік Федэрацыі хакея, якога ў СМІ называлі датычным да гібелі Рамана Бандарэнкі), дырэктар Выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, дырэктар гімназіі №13 Мінска Марына Ільіна, галоўны лекар Мінскага гарадскога анкалагічнага цэнтра Віктар Кандратовіч, дзейная старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
Пяцёра з іх (Баскаў, Ільіна, Румо, Сівец і Качанава) з'яўляюцца чальцамі Савета Рэспублікі 7-га склікання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.