Малдоўская ГРЭС пачала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

Малдоўская гідраэлектрастанцыя, якая належыць расійскай кампаніі "Інтэр РАО ЕЭС", пачала пастаўкі электрычнай энергіі ў Беларусь.
Пра гэта ў эфіры прыднястроўскага дзяржаўнага тэлеканала заявіў генеральны дырэктар Малдоўскай ГРЭС Сяргей Сыскоў. Ён адзначыў, што тарыфы на электрычнасць для Беларусі складаюць прыкладна 4,5 цэнта за 1 квт/гадз. Такія кошты плануецца захаваць і ў наступным годзе.

“РосБізнэсКансалтынг”