Маладафронтавец Скрабец не разумее, чаму ён невыязны

11 верасня маладафронтавец Яўген Скрабец накіраваў зварот у Брэсцкі абласны ваенны камісарыят. Ён папрасіў правесці праверку законнасці забароны яму выязджаць за межы Рэспублікі Беларусь. Забарона была санкцыяваная Брэсцкім аб’яднаным гарадскім ваенным камісарыятам. Нагадаем, 9 верасня маладафронтавец даведаўся, што не мае права выехаць за межы Беларусі. Але да гэтага часу ён не можа зразумець, чаму яго зрабілі невыязным.

"Я не трапляю пад катэгорыю грамадзян, якім выезд забаронены. Канкрэтна: пад катэгорыю ўхілістаў, бо ў ваенны камісарыят па ўсіх позвах, дзе стаяў мой подпіс, я з’яўляўся своечасова", — сказаў Еўрарадыё Яўген Скрабец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі