Максім Мірны — у ¼ фіналу Уімблдона ў парным разрадзе

Максім Мірны — у ¼ фіналу Уімблдона ў парным разрадзе

Беларускі тэнісіст Максім Мірны разам з філіпінцам Трэтам Хьюі выйшаў у ¼ фіналу адкрытага чэмпіянату Англіі ў мужчынскім парным разрадзе. У трэцім коле яны абыгралі аўстрыйца Олівера Мараха і француза Фабрыса Мартэна — 6:3, 6:2, 7:6 (7:3).

У першым крузе беларуска-філіпінскі дуэт перамог іспанцаў Пабла Карэна Бусту і Гільерма Гарсію-Лопеса 6:3, 7:6 (7:5), у другім — бразільца Марсела Дэмалінера і пакістанца Айсама Курэшы — 6:4, 6:7 (7:9), 6:3.

Цяпер Мірнаму і Хьюі давядзецца згуляць на Уімблдоне з брытанцам Джонатанам Марэем і Адылам Шамасдылам з Канады.

Найлепшы вынік на гэтым турніры для Максіма Мірнага — выхад у фінал мужчынскага парнага разраду ў 2003 годзе разам з Махешам Бхупаці з Індыі. Год таму ён быў у 1/8 фіналу з палякам Лукашам Кубатам.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі