Макс Корж выпусціў "Домашний" альбом (слухаць)

Макс Корж выпусціў трэці альбом, які атрымаў назву "Домашний".


"Да свайго трэцяга альбому Макс Корж апынуўся сямейным чалавекам, бацькам, і цяпер з цікаўнасцю аналізуе гэтую сітуацыю, — паведамляецца ў прэс-рэлізе да кружэлкі. — Успаміны з мінулага, асаблівасці выхавання дачкі, цяжкасці сталення, і ўсё гэта ў фірмовай хітовай манеры, у якой беспамылкова пазнаецца Макс, і ў якой ёсць месца і даб-стэпу, і рэпу, і нават поп-панку".


Лонгплэй склалі 9 трэкаў і рэмікс на песню "Где я?" з першага альбома спевака. А на вокладцы кружэлкі Корж і яго сям'я паўстаюць у беларускіх народных строях.


15 лістапада Макс Корж прэзентуе "Домашний" у мінскім Палацы спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі