Вы тут

Макс Корж адмяняе канцэрты ў Расіі

Макс Корж / instagram.com/maxkorzhmus/

Макс Корж адмяняе канцэртны тур. "Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі штодзень гэтыя жыцці адбіраюцца", напісаў беларускі музыка ў Instagram.

Канцэрты мусілі адбыцца ва Узбекістане, Латвіі і Расіі (у Екацярынбургу, Навасібірску і Санкт-Пецярбургу).

Два дні таму Корж выпусціў трэк пра вайну ва Украіне. Выказваецца музыка даволі жорстка. Але ў сацсетках яго пачалі крытыкаваць за планы выступаць з канцэртамі ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.