Вы тут

Макрон: сітуацыя ў Беларусі нясе ў сабе рызыку новага разлома на кантыненце

Эмануэль Макрон / Reuters

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў улады Беларусі весці дыялог са сваім народам. Яго прамова прагучала 22 верасня на Генасамблеі ААН (выступы лідараў краін былі віртуальныя з-за распаўсюду каранавіруса).

"Сітуацыя ў Беларусі нясе ў сабе рызыку новага разлома на нашым кантыненце,цытуе словы Макрона ria.ru. — Смеласць беларускага народа выклікае захапленне ва ўсіх. Яго спадзяванні павінны быць пачутыя, і мы побач з ім. Палітычны нацыянальны дыялог [у Беларусі] павінен быць арганізаваны, і трэба пазбегнуць любога замежнага ўмяшання".

Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што не бачыць іншага выхаду, як дыялог пры пасярэдніцтве АБСЕ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.