Макей заявіў, што РБ патрэбны "гарантыі бяспекі"

Афіцыйны Мінск хоча ўдзельнічаць у перамовах Украіны і Расіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 красавіка на пасяджэнні Саўбеза РБ. Пазней міністр замежных спраў Уладзімір Макей пацвердзіў такі намер: "Мы гатовыя ўнесці свой пасільны ўклад і ў перамоўны працэс". Паводле яго слоў, "не толькі інтарэсы і гарантыі бяспекі павінны быць прадугледжаны ў дачыненні да Украіны і Расіі, але і Беларусі".

Макей сказаў, што на перамовы павінен паехаць Лукашэнка. Наўрад ці ён хоча сядзець побач з Арахаміяй і Мядзінскім. Відаць, спадзяецца, што могуць запрасіць на сустрэчу кіраўнікоў Украіны і РФ. Калі, канешне, яна адбудзецца.

Тым часам Аляксандр Лукашэнка адчайна адмаўляе, што РБ — "памагаты агрэсара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.