Лукашэнка — пра тое, што РБ аб'явілі "памагатым агрэсара"

Лукашэнка — пра тое, што РБ аб'явілі "памагатым агрэсара"

7 красавіка праходзіць у пашыраным складзе пасяджэнне Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. На ім Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра тое, што РБ аб'явілі "памагатым агрэсара". Ён лічыць, што гэта "бяздоказна і беспадстаўна". А як жа ракеты, якія ляцелі ва Украіну з Беларусі? А расійскія войскі, якія рухаюцца праз нашу краіну?

Якія аргументы Лукашэнкі? Ён заявіў, што "амаль адразу пасля пачатку актыўнай фазы баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны" ўлады РБ "традыцыйна пастараліся наладзіць дыялог паміж бакамі канфлікту"! Гэта пра першыя раўнды ўкраінска-расійскіх перамоў у Беларусі, якія пасля былі перанесены ў Турцыю.

"Аднак прафесійныя дзеянні нашых вайскоўцаў і дыпламатаў засталіся незаўважаныя на Захадзе", — яшчэ адна цытата з выступу Аляксандра Лукашэнкі на Саўбезе.

А яшчэ ён паспрабаваў патлумачыць знаходжанне расійскіх войскаў на тэрыторыі РБ. "Пасля выяўлення бясспрэчных фактаў аб рэальнай пагрозе нацыянальнай бяспецы намі былі прыняты неабходныя меры для абароны сваёй краіны, — гаварыў Лукашэнка. — Абсалютна правамерна задзейнічаны механізм ваеннай падтрымкі ў рамках нашага Саюза Беларусі і Расіі".

На Саўбезе было заяўлена таксама пра "фарміраванне новага "водападзелу" паміж Усходам і Захадам". Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да нейкіх "саюзнікаў, якія сумняваюцца", на чый бок стаць. Магчыма, ён меў на ўвазе Казахстан.

Што да заходніх санкцый, то Лукашэнка ў іх традыцыйна бачыць для РБ і РФ "новыя магчымасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі