Макей на тыдзень з'ехаў у ЗША

Макей на тыдзень з'ехаў у ЗША

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на тыдзень з'ехаў у ЗША. Ён паўдзельнічае ў 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. 21 верасня Макей прыехаў у Злучаныя Штаты і прабудзе там да 28 верасня, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У праграме сесіі Генасамблеі ААН ёсць выступ Уладзіміра Макея на агульнапалітычнай дыскусіі і на Саміце ААН па харчовых сістэмах. Таксама ён паўдзельнічае ў міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме супрацьдзеяння аднабаковым санкцыям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі