Вы тут

Байдэн заявіў у ААН, што Беларусь — на пярэднім краі барацьбы

Джо Байдэн выступае ў ААН / Reuters

21 верасня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас выступу ў Генасамблеі ААН ў Нью-Ёрку ў рамках агульнапалітычнай дыскусіі згадаў Беларусь. Ён разважаў пра дэмакратыю і аўтарытарызм. Па словах Байдэна, апошні імкнецца заявіць пра "канец эпохі дэмакратыі". Але "дэмакратычны свет паўсюль", бо "жыве ў актывістах, якія змагаюцца з карупцыяй, абаронцах правоў чалавека, журналістах, удзельніках акцый пратэсту".

"На пярэднім краі гэтай барацьбы — Беларусь, Бірма [М'янма], Сірыя, Куба, Венесуэла і ўвесь астатні свет", цытуе словы Джо Байдэна ТАСС.

"Будучыня належыць тым, хто вызваляе патэнцыял свайго народа, а не тым, хто яго душыць, — гаварыў у ААН Байдэн. — Будучыня належыць тым, хто дае свайму народу магчымасць свабодна дыхаць, а не тым, хто імкнецца задушыць свой народ жалезнай рукой".

Відавочна, што амерыканскі прэзідэнт гаварыў гэтыя словы ў тым ліку і пра нашу краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.