МАК аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі
![МАК аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-28t132810z_549994125_up1ee2s11eylk_rtrmadp_3_olympics-2018-russia-ioc-reinstatement.jpg.webp?itok=zC2B0shZ)
Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі, інфармуе сайт ria.ru, які спасылаецца не некалькі крыніц. У снежні 2017-га яго часова прыпынілі з-за допінг-скандалу (было выяўлена існаванне сістэмы ўжывання допінгу). “Чыстыя” расійскія спартсмены змаглі паехаць у Пхёнчхан пад алімпійскім сцягам, як “алімпійскія атлеты з Расіі”. На зімовых Алімпійскіх гульнях расіяне заваявалі 2 “золата”, 6 срэбраных і 9 бронзавых узнагарод.