Вы тут

Магдалена Андэрсан пабыла прэм'ер-міністрам Швецыі толькі некалькі гадзін

Магдалена Андэрсан

У Швецыі прэм'ер-міністр Магдалена Андэрсан падала ў адстаўку праз некалькі гадзін пасля прызначэння, перадае Бі-Бі-Сі. 

Андэрсан — першая ў шведскай гісторыі жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам. Яна ўзначальвае Сацыял-дэмакратычную партыю.

Яе адстаўка адбылася пасля таго, як парламент прагаласаваў за праект бюджэту, прапанаваны апазіцыяй, у якую ўваходзяць правыя антыімігранты. Саюзная сацыял-дэмакратам партыя "Зялёных" заявіла, што не можа прыняць бюджэт, прапанаваны правымі, і пакінула ўрадавую кааліцыю. 

Андэрсан заявіла, што спадзяецца зноў стаць прэм'ер-міністрам, але ўжо аднапартыйнага ўрада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.