Маці і дзіця, якія ў Кобрыне атруціліся грыбамі, прывезлі ў Мінск

Маці і дзіця, якія ў Кобрыне атруціліся грыбамі, прывезлі ў Мінск

Маці і дзіця, якія ў Кобрыне атруціліся грыбамі, прывезлі ў Мінск, інфармуе БЕЛТА. Іх шпіталізавалі ў НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Муж жанчыны застаецца ў Брэсцкай абласной бальніцы ў цяжкім стане.

Няшчасны выпадак адбыўся ў Кобрыне 3 верасня. У цэнтральную раённую бальніцу звярнулася маладая сям'я (24-гадовы бацька, 22-гадовая маці і 1,5-гадовае дзіця), якая скардзілася на кепскае адчуванне. Яны распавялі, што ўжывалі ў ежу грыбы. Ім аказалі меддапамогу. З-за таго, што стан быў цяжкі, усіх траіх адвезлі ў Брэст: маці і бацьку — у абласную бальніцу, а дзіця — у абласную дзіцячую бальніцу. Жанчыну і дзіця даставілі ў сталіцу ў ноч з 3 на 4 верасня.

Медыкі прыйшлі да высновы, што кобрынцы атруціліся белай паганкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі