“Маці 328” прыйшлі да дэпутатаў у наручніках (відэа)

“Матери 328” пришли к депутатам в наручниках (видео)

Маці асуджаных па “наркаманскім” артыкуле 328 напісалі ліст да Лукашэнкі з просьбай прымяніць да зняволеных “Акт гуманізацыі“, зменшыць тэрміны на палову і даць “тысячам юнакам і дзяўчатам, мужчынам і жанчынам шанец на нармальнае жыццё і магчымасць прыносіць карысць  сваёй краіне“.​

“Матери 328” пришли к депутатам в наручниках (видео)

“Мы супраць наркотыкаў. Усёй душой разумеем, якое гэта зло. Але дробны распаўсюд, побытавы збыт, захоўванне, ужыванне, здзейсненыя ўнутры краіны, не звязаныя з буйной кантрабандай. За наркотыкі сядзяць тысячы зняволеных. Турма адвучыць іх жыць у соцыуме і пасля вызвалення можа штурхнуць на новыя злачынствы“, — пішуць яны ў лісце да Лукашэнкі.

4 чэрвеня некалькі маці прыйшлі ў Палату прадстаўнікоў, каб абмеркаваць з дэпутатамі магчымыя змены ў заканадаўстве. Каб падтрымаць іх, ля ўвахода ў будынак сабралася каля пяцідзесяці чалавек. У некаторых актывістак былі пластмасавыя наручнікі.

“Матери 328” пришли к депутатам в наручниках (видео)

“Гэтай акцыяй мы хацелі паказаць, што нашы сэрцы скаваныя менавіта наручнікамі — за боль нашых дзяцей, — кажа адна з “Маці 328” Алена Кузьміна. — Мы просім дэпутатаў, якія прапануюць нейкія змены ў заканадаўстве, улічыць нашы просьбы, асабліва звярнуць увагу на высокія тэрміны, якія сёння прымяняюцца да асуджаных па чацвёртай частцы артыкула“.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі