Люты ў Беларусі будзе адносна цёплы — папярэдні прагноз
![Абяцаюць плюсавыя тэмпературы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/siegfried-poepperl-nt9imjev3iu-unsplash.jpg.webp?itok=JxfUUGp_)
Абяцаюць плюсавыя тэмпературы / Unsplash
Люты ў Беларусі можа быць цяплейшы, чым звычайна. Вядома, калі верыць прагнозам надвор'я на месяц.
У цэнтральнай частцы Беларусі, у тым ліку Мінску, большую частку месяца ў дзённыя гадзіны прагназуюць у сярэднім +1...+3 градусы. Па начах — каля нуля.
Па поўдні Беларусі чакаецца да +7...+9 градусаў, у тым ліку на наступным тыдні. Такія тэмпературы будуць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.