Людміла Класкоўская хоча перавесці дачку ў беларускую турму

Яна хадайнічае пра перавод дачкі ў Беларусь і пра перагляд яе справы. Як паведамляе БелаПАН са словаў Людмілы Класкоўскай, Генпракуратура, у сваю чаргу, звярнулася праз МЗС Беларусі ў кампетэнтныя органы Швецыі.



Нагадаем, беларуску Вольгу Класкоўскую асудзілі 23 жніўня 2013 года за замах на забойства цяпер ужо былога мужа Гёкая Безгіна. Ёй прысудзілі восем гадоў турэмнага зняволення і грашовую кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон на карысць былога мужа. 5 лістапада Апеляцыйны суд Стакгольма пакінуў прысуд у сіле, але тэрмін турэмнага зняволення скараціў да сямі гадоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі