Лявон Вольскі дасць канцэрт у Празе

Лявон Вольскі дасць канцэрт у Празе

Лявон Вольскі дасць канцэрт у Празе. "Пасля ўсіх мінскіх выпадковых сустрэчаў запрашаю вас на абсалютна невыпадковую, загадзя заплянаваную сустрэчу ў Празе! Розныя песьні, розныя настроі, нязмушаная гутарка, восеньская нетаропкасць і цеплыня зносінаў... Прыходзьце!", напісаў музыка на сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнім часам Вольскі даў у Мінску серыю неспадзяваных канцэртаў без абвестак і рэкламы. Інфармацыя пра тое, дзе менавіта зараз спявае Лявон, адразу ж трапляла ў сацсеткі, і гледачы збіраліся на выступ падчас самога выступу.

Канцэрт у Празе адбудзецца ў бары Craft House. Гэтае месца адкрыў у чэшскай сталіцы мінчук Кірыл Якімовіч, менавіта там час ад часу выступаюць самыя розныя беларускія музыкі.

3 снежня ў абноўленым віленскім клубе Loftas Лявон Вольскі прэзентуе новы сольны альбом “Псіхасаматыка”. Самы танны квіток на канцэрт каштуе 65 рублёў, самы дарагі — 110. Для тых, хто набудзе квіткі, абяцаюць візавую падтрымку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі