Ляшэнка: у 2020-м "Гродна Азот" атрымаў "чыстыя страты" ў памеры 85 млн рублёў

Ляшэнка: у 2020-м "Гродна Азот" атрымаў "чыстыя страты" ў памеры 85 млн рублёў

У 2020 годзе "Гродна Азот" атрымаў "чыстыя страты" ў памеры 85 млн рублёў (больш за 32 млн долараў). Пра гэта на гадавым агульным сходзе акцыянераў паведаміў гендырэктар Ігар Ляшэнка. Ён спасылаецца і на неспрыяльную сітуацыю на рынку, якая склалася з-за пандэміі каранавіруса, і на "замарозку" цэн на азотныя ўгнаенні для сельгасарганізацый краіны, і на "адмоўнае сальда па курсавых розніцах ад пераацэнкі абавязальніцтваў, выяўленых у валюце", піша газета "Гродненский химик".

Пры гэтым Ляшэнка паведаміў, што летась "Гродна Азот" перавыканаў план па вытворчасці прадукцыі.

Былы віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка быў прызначаны на пасаду гендырэктара "Гродна Азота" ў студзені 2021 года. Аляксандр Лукашэнка паставіў яму задачу "навесці парадак" на "стратэгічным прадпрыемстве". Верагодна, меліся на ўвазе і спробы арганізацыі страйкаў, якія адбываліся летам-восенню 2020-га.

Ляшэнка: у 2020-м "Гродна Азот" атрымаў "чыстыя страты" ў памеры 85 млн рублёў
Агульны сход акцыянераў / gazeta.azot.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі