"Ляпис Трубецкой" рыхтуе "Парад-але"

Беларуская каманда "Ляпис Трубецкой" рыхтуе эксклюзіўную трохдыскавую складанку "Парад-але" для сваіх прыхільнікаў, паведамляе "Наша Радыё". Першыя дзве кружэлкі кампіляцыі ўяўляюць сабой перавыданне двух апошніх альбомаў калектыва "Капітал" і "Маніфест", дапоўненае адмысловымі бонус-трэкамі. У прыватнасці, адным з іх стане дуэт з рэперам Noize MC.

Трэцяя кружэлка – DVD з лепшымі кліпамі за ўсю гісторыю гурта, адабранымі асабіста лідэрам "Ляпісаў" Сяргеем Міхалком. Сярод ужо вядомых прац будуць прадстаўленыя і новыя ролікі, якія яшчэ ніхто не бачыў.

Згодна са словамі прэс-аташэ каманды Аляксандра Бергера, "Парад-але" будзе мець незвычайнае афармленне, і ў кожную з кружэлак будзе ўкладзены постэр гурта.

Прэзентацыя складанкі "Парад-але" адбудзецца 27 і 28 сакавіка ў маскоўскім клубе "Ікра". Падчас гэтых канцэртаў "Ляпісы" прадставяць публіцы шэраг новых песень, а таксама пластылінавы мультфільм "Дзеці сонца".

Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі