Лякарні Гомельшчыны неэфектыўным выкарыстоўваюць тэхніку - Дзяржкантроль

У раённых лякарнях Гомельскай вобласці ад некалькіх месяцаў да года не ўсталёўваюць медтэхніку, набытую за бюджэтныя сродкі. Гэта паказалі праверкі, праведзеныя ў лякарнях Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці. Установы аховы здароўя неэфектыўна выкарыстоўваюць абсталяванне, а таксама не выконваюць тэрміны ўсталёўкі медыцынскай тэхнікі. Прэтэнзіі ў кантралёраў узніклі да Гомельскай абласной клінічнай паліклінікі, Чачэрскай раённай лякарні, Рэчыцкай раённай лякарні, Веткаўскай і Буда-Кашалёўскай райлякарні.

Па выніках праверкі Камітэта дзяржкантролю вінаватыя службовыя асобы прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Рэнтгенадыягнастычная сістэма даўкамплектаваная і ўведзеная ў эксплуатацыю ўстановай "Гомельская абласная клінічная паліклініка", нявыкарыстанае ўстановамі аховы здароўя абсталяванне пераразмеркаванае для далейшай эксплуатацыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі