Лябедзьку не пусцілі на афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі

Супрацоўнікі Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі палічыла "непажаданым" прысутнасць лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі.  Як паведамляе БелаПАН, Лябедзька і пяцёра сябраў арганізацыі "Маладыя дэмакраты" прыйшлі 9 траўня з кветкамі на плошчу Перамогі ў Мінску, каб ушанаваць памяць загінулых у Другой сусветнай вайне.

Аднак прайсці ачапленне з міліцыянтаў і людзей у цывільным яны не змаглі — апазіцыянераў адвялі ў бок і ўзялі ў шчыльнае кола. Некаторыя з людзей у цывільным прадставіліся супрацоўнікамі Службы бяспекі прэзідэнта. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі