Лябедзька прапанаваў генпракурору Васілевічу разабрацца з "гарачай" тэмай

Зварот да генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча накіраваў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён просіць павесці расследаванне паставак беларускай зброі калумбійскім паўстанцам.

Нагадаем, 10 траўня іспанскае выданне "Эль Паіс" апублікавала артыкул пра тое, што Венесуэла з дапамогай Беларусі мела намер пастаўляць зброю паўстанцам з Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі.

Доказам гэтага называўся ліст, знойдзены ў камп'ютары забітага аднаго з лідэраў паўстанцаў. У ім, у прыватнасці, згадваецца нейкі "беларускі сябар", які займаўся вырашэннем пытання з пастаўкай зброі. "Інтэрпол" пацвердзіў праўдзівасць гэтага дакумента.

Вось што кажа на гэты конт ў інтэрв'ю Еўрарадыё Анатоль Лябедзька:

"Я абсалютна давяраю экспертам Інтэрпола. Я лічу, што там след беларускі - відавочны... Гэта пытанне і іміджавае, гэта пытанне і карупцыі, і гэта пытанне адсутнасці кантроля за ўладай. Гэта якраз тэма, якую Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы робяць галоўнай у выбарчай кампаніі, якая будзе ў Беларусі".

Лябедзька кажа, што не разлічвае на тое, што Васілевіч дасць загад правесці аб'ектыўнае расследаванне, але "вельмі важна, каб гэтая тэма гучала". Падчас выбарчай кампаніі палітык збіраецца расказваць людзям, які ж адказ даў генпракурор на такую "гарачую" тэму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі