Ля берагоў Нарвегіі церпіць бедства лайнер з 1300 пасажырамі на борце

Ля берагоў Нарвегіі церпіць бедства лайнер з 1300 пасажырамі на борце

Ля берагоў Нарвегіі церпіць бедства круізны лайнер “Вікінг Скай”, на борце якога знаходзілася 1300 пасажыраў. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, на караблі зламаліся рухавікі, пасля чаго было вырашана перавезці людзей на бераг. Болей за 330 чалавек ужо эвакуяваныя.

Судна падало сігнал бедства ва ўмовах моцнага хвалявання на моры і моцнага ветру каля 14:00 паводле мясцовага часу ў суботу.  “Вікінг Скай” быў у раёне Хустадвіка — гэта найбольш небяспечнае месца на ўзбярэжжы Нарвегіі. Лайнер знаходзіцца меней чым у 5 км ад берага і трымаецца на якарах, таму сутыкненне з берагам яму не пагражае.

Эвакуацыя ўскладняецца асаблівасцямі надвор’я: на моры падымаюцца хвалі да 10 метраў і ніводнае з выратавальных суднаў не можа прышвартавацца да лайнера, які церпіць бедства, таму людзей забіраюць толькі на верталётах.

Большасць пасажыраў — брытанцы і амерыканцы. Відавочцы распавядаюць, што лайнер пачало моцна хістаць, у ім біліся вокны. 17 чалавек пасля эвакуацыі трапілі ў лякарню з траўмамі.

Ля берагоў Нарвегіі церпіць бедства лайнер з 1300 пасажырамі на борце

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі