Лукашэнку важна не прызнаваць залежнасці: Шрайбман — пра расійскія войскі

На расійска-беларускіх вучэннях / Віктар Талочка, "Спутнік"
На расійска-беларускіх вучэннях / Віктар Талочка, "Спутнік"

Расійскія войскі застаюцца ў Беларусі і пасля завяршэння расійска-беларускіх вучэнняў. Гэта акупацыя? Ці выйдуць калі-небудзь расійскія войскі з Беларусі? Палітычны аналітык Арцём Шрайбман мяркуе, што так.

— Рана ці позна — так. Пытанне ў тым, што будзе папярэднічаць гэтаму. Гэта будзе альбо вайна, калі, вырашыўшы свае задачы, войскі выйдуць, альбо не будзе вайны і будзе нейкае дыпламатычнае рашэнне гэтага крызісу. Або Пуцін проста вырашыць, што трэба адступіць і здавольвацца тым, што яму ўжо прапанавалі, то я думаю, што войскі выведуць. У мяне няма адчування, што прысутнасць гэтых войскаў занадта ўжо папулярная нават сярод беларускіх кіраўнічых вярхоў.

 

Як адзначае Шрайбман, Лукашэнку важна адчуваць сябе як суверэн. У тым ліку і для захавання кантролю над усёй вертыкаллю, бо інакш чыноўнікі могуць у будучыні арыентавацца ўжо не на яго, а на Расію і Крэмль.

— Для яго досыць палітычна важна максімальна хутка аднавіць кантроль. Ён таму ўвесь час і кажа: "Гэта я запрасіў расійскія войскі, гэта я ініцыяваў вучэнні"... Яму нават у такой відавочнай сітуацыі поўнай залежнасці вельмі важна не прызнаваць гэтага. Але чым далей — тым складаней гэта рабіць.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі