Лукашэнку паказалі айчынныя ратракі, цымбалы, лыжы і мазі (фота)

Лукашэнку паказалі айчынныя ратракі, цымбалы, лыжы і мазі (фота)

У аўторак Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з спецыяльнымі відамі зімовай тэхнікі, спартыўнага інвентару і музычных інструментаў, вырабленых у нашай краіне, інфармуе БЕЛТА. Каля Палаца Незалежнасці адмыслова была арганізаваная выстава пад адкрытым небам. У пачатку вясны Лукашэнка даручыў выпуск гэтай айчыннай прадукцыі.

Спачатку Лукашэнка паглядзеў беларускія ратракі, машыны для падрыхтоўкі лыжных трасаў. "Галоўнае, каб гэта ўсё было беларускае, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — ...Да наступнай зімы гэта мусіць быць чыста беларускі ратрак". Пакуль вопытныя ўзоры тэхнікі выраблены з беларускіх дэталяў на 32-59%. У снегагенератара гэтая лічба складае 50%. Лукашэнка гэтым застаўся незадаволены: "Тут няма на што тады глядзець".

Пасля Аляксандр Лукашэнка паглядзеў лыжныя чаравікі, лыжныя палкі і мазі, лыжы і лыжаролеры, мацаванні. На выставе яму паказалі і айчынныя музычныя інструменты: піяніна, цымбалы, гітары, балалайкі, баян і нават "першую беларускую скрыпку ручной работы".

Лукашэнку паказалі айчынныя ратракі, цымбалы, лыжы і мазі (фота)
Той самы беларускі ратрак. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі