Лукашэнка звольніў старшыню Дзяржстандарту і свайго памочніка па Віцебшчыне

Лукашэнка звольніў старшыню Дзяржстандарту і свайго памочніка па Віцебшчыне

7 верасня Аляксандр Лукашэнка сваімі ўказамі звольніў двух высокапастаўленых чыноўнікаў, паведамляе БЕЛТА. 

Віктар Назаранка вызвалены з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Назаранку 60 гадоў, ён кіраваў Дзяржстандартам з 21 лютага 2012 года. Кандыдат эканамічных навук.

Аляксандр Субоцін вызвалены з пасады памочніка прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці. Субоцін быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па Віцебшчыне год таму — у верасні 2017-га. Да таго часу ён быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі — дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. 

Абодва чыноўнікі, як паведамляецца, пераходзяць на іншую працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі