Лукашэнка зноў заявіў, што ў Беларусі няма палітзняволеных

Лукашэнка зноў заявіў, што ў Беларусі няма палітзняволеных

12 лютага, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе з заключным словам Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што ў Беларусі няма палітзняволеных. А значыць палітычнай амністыі не будзе.

"У нас не было і няма ніякіх палітычных зняволеных", — гаварыў Лукашэнка. З прапановай пра амністыю выступаў на сходзе Юрый Васкрасенскі. "Вы не думаеце што ён стаў уладзе падпяваць", — сказаў Лукашэнка. Таксама ён сказаў, што Васкрасенскі "зусім не кадэбэшнік".

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра леташнюю сустрэчу ў СІЗА КДБ з палітвязнямі. "Некаторыя задавалі мне пытанне: "А калі нас адпусцяць?". Я сказаў: "Хлопцы, што скралі, вярніце"... Пакуль не вяртаюць, а трэба вярнуць! А тады мы маглі б гаварыць пра амністыю, але не пра палітычную".

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі 246 чалавек.

Лукашэнка анансаваў, што неўзабаве Палата прадстаўнікоў прыме законы, якія робяць больш жорсткімі адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Мінюст атрымаў даручэнне за паўгода правесці перарэгістрацыю палітычных партый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі