Вы тут

Лукашэнка знайшоў "лялькаводаў" у Чэхіі і абразіў лідарак аб'яднанага штаба

Аляксандр Лукашэнка каментуе падзеі 9 жніўня // president.gov.by

10 жніўня Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў пратэсты, якія прайшлі ў Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Як вядома, былі затрыманы тры тысячы чалавек, дзясяткі пацярпелі (і пратэстоўцы, і сілавікі), распачаты крымінальныя справы. Лукашэнка паабяцаў адэкватны адказ "на неправамерныя дзеянні" і што "майдана не будзе".

"Па адной размове мы бачым лялькаводаў, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі president.gov.by. — Адна з ліній гэтых лялькаводаў — Чэхія. Сёння ўжо з Чэхіі кіруюць нашым аб'яднаным штабам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.