Вы тут

Ціханоўская не прызнала вынікі выбараў

Святлана Ціханоўская падчас галасавання на прэзідэнтскіх выбарах 9 жніўня 2020 года / Reuters

Святлана Ціханоўская і аб'яднаны штаб не пагаджаюцца з папярэднімі вынікамі выбараў, якія агучыла 10 жніўня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Таксама кандыдатка ў прэзідэнты выказалася наконт жорскіх падаўленняў пратэстаў у Мінску, якія здарыліся ўноч на 10 жніўня.

"Я была ўпэўненая, што ўлада не пойдзе на такі крок, — адзначыла на прэс-канферэнцыі Ціханоўская. — Тое, што ўчора адбывалася, гэта недапушчальна".

"Мы гатовыя да доўгнатэрміновых пратэстаў", — дадала прадстаўніца штабу Марыя Калеснікава.

Па яе словах, мінулай ноччу яна спрабавала звязацца з міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым і кіраўнком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сергяенкам — з просьбай спыніць гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў.  Аднак дагэтуль аб'яднаны штаб не атрымаў адказу на зварот

Таксама Калеснікава кажа, што штаб чакае канчатковых вынікаў галасавання, якія агучаць 14 жніўня, пасля гэтага будзе вырашана, што рабіць далей.

Выбары прэзідэнта Беларусі скончыліся масавымі пратэстамі па ўсёй краіне. Па інфармацыі МУС, было затрымана каля 3 тысяч чалавек. "Ачаговыя зборы грамадзянаў" зафіксаваныя ў 33 населеных пунктах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.