Лукашэнка згадаў пра "ганебныя пытанні" ў дачыненнях Беларусі і Расіі
На нарадзе, прысвечанай сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны 2019-м і падыходам да далейшага развіцця інтэграцыйных накірункаў, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра "ганебныя пытанні" ў дачыненнях Беларусі і Расіі. Ён заявіў, што практычна ўсе праблемы паміж краінамі вырашаны "ў больш ці менш прыймальным [для Беларусі] варыянце".
"Ёсць невялікія пытанні, пра якія мы расіянам заўсёды казалі: гэта пастаўкі нашай сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі на рынкі Расійскай Федэрацыі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Але яны не носяць крытычнага характару. Мы з прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што гэтыя ганебныя пытанні трэба здымаць, каб яны больш ніколі не стаялі на парадку дня нашых перамоў на вышэйшым узроўні".
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, "ганебныя пытанні" ў дачыненнях Беларусі і Расіі нявартыя для абмеркавання прэзідэнтаў. Яшчэ засталіся пытанні ў сферы аўтаперавозак. Лукашэнка лічыць, што наша краіна пастаўлена ў горшую сітуацыю, чым Літва і Польшча.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 10.01: