Лукашэнка заявіў у Бішкеку, што “ў саюза дастаткова нявырашаных праблем”

Лукашэнка заявіў у Бішкеку, што “ў саюза дастаткова нявырашаных праблем”

14 красавіка Аляксандр Лукашэнка ў Бішкеку ўзяў удзел у пасяджэнні вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Ён прапанаваў рэалізаваць комплекс дзейсных мер для больш хуткага станаўлення ЕАЭС. Паводле яго слоў, 2017 год трэба зрабіць пераломным для гэтай арганізацыі. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Лукашэнка прапанаваў увесці мараторый на прыняццё новых прававых актаў, якія носяць дыскрымінацыйны характар у адносінах партнёраў па Еўразійскім эканамічным саюзе. А сачыць за ім мусіць Еўразійская эканамічная камісія.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна надаваць больш увагі ліквідацыі выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС. Даклад аб працы ў гэтым напрамку ён прапанаваў заслухаць на чарговым пасяджэнні вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Лукашэнка супраць таго, каб удасканаленне дамовы аб ЕАЭС звялося выключна да тэхнічных правак, яе трэба “ўважліва прааналізаваць”. Ён нагадаў, што застаецца нерэалізаванай беларуская ініцыятыва аб выпрацоўцы механізму функцыянавання эканамічнага саюза, калі адзін з яго ўдзельнікаў прымае аднабаковыя меры па абароне рынку ў дачыненні да трэціх дзяржаў. "Адсюль, як снежны ком, нарастаюць ўнутраныя супярэчнасці ў саюзе", — сказаў на пасяджэнні беларускі лідар.

Лукашэнка заклікаў краіны ЕАЭС больш актыўна ствараць зоны свабоднага гандлю з трэцімі краінамі.

“Аднак адна справа замацаваць здаровыя ідэі ў дакуменце і зусім іншае — рэалізаваць іх, — кажа Лукашэнка. — Тут у саюза дастаткова нявырашаных праблем. У 2016 годзе нам не ўдалося спыніць зніжэнне ўзаемнага тавараабароту і ліквідаваць прычыны, якія да гэтага прывялі. Я не гавару пра іншыя праблемы, гэта асноўная, паколькі ў нас эканамічны саюз”.

Пасля адбылася нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін-чальцоў АДКБ. Гаворка ішла пра сітуацыю ў сферы бяспекі, пра актуальныя выклікі і пагрозы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі