Лукашэнка заявіў, што не дапусціць, каб з-за санкцый рабочыя выйшлі на вуліцы

Лукашэнка заявіў, што не дапусціць, каб з-за санкцый рабочыя выйшлі на вуліцы

Афіцыйна ў Беларусі заяўляецца, што заходнія "санкцыі не працуюць", але 7 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі праводзіцца чарговая нарада па контрсанкцыях. Як паведамляе яго прэс-служба, Лукашэнка заявіў, што мэтай санкцый з'яўляюцца не "міфічныя правы чалавека", а жаданне разбурыць беларускую эканоміку. Пра патрабаванне вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары ён змаўчаў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, на яго погляд, адна з задач санкцый — вывесці працоўных у Беларусі на вуліцы. А ён гэтага не хоча дапусціць. Таму так часта праводзяцца нарады, на якіх абмяркоўваецца "супрацьдзеянне санкцыйным мерам".

Лукашэнка заклікаў арыентавацца на ўнутраныя рэзервы і браць прыклад з Расіі. Пераадолець наступствы санкцый ён спадзяецца ў тым ліку дзякуючы супрацоўніцтву з РФ.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць яму аб сітуацыі ў калійнай, нафтавай, авіяцыйнай галінах. Асабліва яго цікавіла, на якой стадыі знаходзяцца дамоўленасці з Расіяй па марскіх партах і па адкрыццю новых маршрутаў паставак беларускай прадукцыі на экспарт.

У Беларусі за заклікі да санкцый збіраюцца караць сур'ёзнымі тэрмінамі зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі