Лукашэнка заявіў пра "звыш'ядзерную" зброю і лёс расійскіх войскаў у Беларусі

Лукашэнка заявіў пра "звыш'ядзерную" зброю і лёс расійскіх войскаў у Беларусі

У Беларусі могуць размясціць не толькі ядзерную, але і "звыш'ядзерную" зброю. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Асіповіцкага палігона. Ён дадаў, што гэта будзе адказам на крокі Захаду.

"У выпадку неабходнасці, калі такія бесталковыя, дурныя крокі распачнуць нашы праціўнікі і супернікі, мы размесцім не толькі ядзерную зброю, але і яшчэ звыш'ядзерную, перспектыўную, для таго каб абараніць сваю тэрыторыю", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Наконт расійскіх войскаў, якія прыбылі ў Беларусь на вучэнні, ён заявіў, што вывесці іх можна за адзін дзень. Але яны застануцца, маўляў, "колькі будзе патрэбна". Вывад расійскіх войскаў ён паабяцаў абмеркаваць на заўтрашняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра магчымасць прызнання так званых "ЛНР" і "ДНР". Днямі расійская Дзярждума прапанавала прызнаць незалежнасць гэтых утварэнняў. Лукашэнка заявіў, што гэтае пытанне ён будзе разглядаць паралельна з рашэннем Крамля. Дарэчы, прэс-сакратар Пуціна напярэдадні сказаў, што такое прызнанне супярэчыла б Мінскім пагадненням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі