Лукашэнка: Праблемная сітуацыя ў эканоміцы нармалізуецца (відэа)

26 снежня кіраўнік Беларусі праводзіць нараду па актуальных пытаннях эканамічнага развіцця краіны, перадае БЕЛТА. Падчас нарады ён заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы краіны нармалізуецца.

"Час, у які мы праводзім гэта нараду, не дужа драматычны. Больш за тое, можна сказаць, што сітуацыя па тых праблемных пытаннях, якія так востра стаялі яшчэ тыдзень таму назад, складваецца нармальна", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што ў першай палове снежня ён правёў некалькі нарадаў, прысвечаных забароне паставак беларускага харчавання ў Расію. Тады пад забарону трапілі больш за 20 беларускіх прадпрыемстваў. На цяперашні момант больш за палову з іх вярнуліся на расійскі рынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі