Лукашэнка: Зарплата ў банках мусіць адпавядаць узроўню заробкаў па краіне

Лукашэнка: Зарплата ў банках мусіць адпавядаць узроўню заробкаў па краіне

Зарплата ў банках мусіць адпавядаць узроўню заробкаў па краіне. Такую заяву 16 лістапада зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Перад гэтым ён выслухаў даклад па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён не баіцца закранаць гэтую тэму, нягледзячы на засцярогі, што яго выказванні могуць не спадабацца Міжнароднаму валютнаму фонду і “яшчэ нейкім міжнародным арганізацыям”.

“Але мы ведаем рэальнасць, у якой жыве народ Беларусі: сёння ніхто не панствуе, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Пяцьсот долараў ці тысячу рублёў, пра якія мы гаварылі… так цяжка ідзе гэтае пытанне. Так давайце будзем адпавядаць і ў банкаўскай сістэме гэтаму. Гэта значыць зарплата павінна быць заробленай”.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не толькі “рабочы і селянін”, але і “ўся інтэлігенцыя” думаюць пра банкі, як пра “зборышча тлустых катоў”. Таму работнікі банкаў “павінны адпавядаць таму ўзроўню, які склаўся па краіне па заработнай плаце і даходах”. Кіраўнік дзяржавы нагадаў прысутным (прэм’еру, міністрам, кіраўнікам Адміністрацыі прэзідэнта, Нацбанка, Камітэта дзяржкантроля), што пасля аптымізацыі ў дзяржаўных органах быў дакладна выбудаваны ўзровень заробку. І гэтай сістэме мусіць адпавядаць і банкаўская сфера. Лукашэнка падкрэслівае, што ён не падзяляе прыватныя банкі і дзяржаўныя. А зарплата ў іх павінна залежыць ад якасці і аб’ёму выкананых работ.

Падчас нарады Аляксандра Лукашэнку цікавілі рызыкі і пагрозы, якія могуць з’явіцца ў Беларусі ў “стабільнай сітуацыі”.

Лукашэнка: Зарплата ў банках мусіць адпавядаць узроўню заробкаў па краіне
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі