Лукашэнка запрасіў Папу Рымскага наведаць Беларусь (фота і відэа)

З Ватыкана беларускі кіраўнік прывязе сувенірную манету, падараваную Бенедыктам XVI. А ў Папы Рымскага застанецца "Букварь", які яму перадаў Мікалай Лукашэнка
Прапанову наведаць Беларусь перадаў падчас сённяшняй сустрэчы ў Ватыкане Папу Рымскаму Бенедыкту XVI Аляксандр Лукашэнка

"Калі вы знойдзеце час, мы сустрэнемся на беларускай зямлі, калі на тое будзе воля Божая", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Сустрэча Лукашэнкі і Папы Рымскага праходзіла ў Папскай бібліятэцы ў Апостальскім палацы Ватыкана. Пасля яе заканчэння Аляксандр Лукашэнка і Бенедыкт XVI абмяняліся падарункамі. Папа падараваў сувенірную манету, а беларускі кіраўнік — ікону.

Як паведамляе БЕЛТА, пасля сустрэчы з Папам Рымскім Лукашэнка меў гутарку з Дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіё Бертонэ.








Фота - AP



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі