Лукашэнка загадаў выгнаць са школы "ідэалагічна няправільных" настаўнікаў

Лукашэнка загадаў выгнаць са школы "ідэалагічна няправільных" настаўнікаў

У беларускіх школах не павінныя працаваць настаўнікі, якія не прытрымліваюцца дзяржаўнай ідэалогіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 жніўня, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку.

У сувязі з тым, што настаўнікам выказваюць прэтэнзіі за фальсіфікацыі на выбарах, кіраўнік Беларусі загадаў абараніць іх ад нападак. А потым запатрабаваў: "Калі хтосьці перакінуўся ў іншы лагер, нам таксама трэба з імі разбірацца".

Па словах Лукашэнкі, у Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. Тых, хто з гэтым не згодны, ён запатрабаваў звольніць. 

"І тыя, хто хочуць прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, калі ласка, ласкава просім: ідзіце выкладайце, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба гаварыць прама, адкрыта і шчыра", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Між тым, артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі сцвярджае: "Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі