Лукашэнка зацвердзіў новы план абароны Беларусі

Лукашэнка зацвердзіў новы план абароны Беларусі

19 снежня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці адбылося пасяджэнне Саўбезу, на якім былі зацверджаны новы план абароны Беларусі, а таксама канцэпцыя будаўніцтва і развіцця беларускага войска да 2030 года. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка падпісаў цэлы пакет дакументаў.

"У плане абароны акцэнт робіцца на прадухіленні развязвання агрэсіі, стратэгічным стрымліванні, — сказаў пасля нарады кіраўнік Саўбезу Станіслаў Зась. — Гэтаму нададзена больш увагі, чым у папярэднім плане, распрацаваны дакументы па стратэгічным стрымліванні".

Па словах Зася, у новым плане шмат увагі нададзена "пытанням дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне". Ён падкрэсліў, што гэта "таксама пытанні абароны".

"Усё пачынаецца з дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, правакавання ўнутранага ўзброенага канфлікту", — кажа Зась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі