Лукашэнка забараніў ураду штучна павышаць кошты на бензін

11 лістапада на нарадзе па эканоміцы прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што прагноз на 2015 год мае фактары нявызначанасці. Гэта найперш узровень коштаў на нафту і курс расійскага рубля. Таму ўрад сумесна з Нацбанкам падрыхтаваў некалькі сцэнарных разлікаў пры розным курсе расійскага рубля і цэнах на нафту.

Акрамя таго Мясніковіч прапанаваў крыху знізіць у Беларусі акцызы на нафтапрадукты ўнутранага рынку, каб падтрымаць нафтазаводы. У той жа час цэны на паліва ўнутры краіны ён прапанаваў павысіць на 10%.

Як адзначае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка цвёрда падкрэсліў, што павышэння коштаў на бензін не будзе: "Мы прынялі рашэнне наконт бензіну, прывязалі яго да долара. Колькі прыйшлося вытрываць з-за гэтай прывязкі, і вы цяпер для таго, каб "жабруючыя" нафтаперапрацоўчыя заводы падтрымаць, калі я правільна зразумеў, яшчэ прапануеце ў народа забраць з кішэні грошы праз бензін!"

Кіраўнік Беларусі даручыў старшыні КДК стварыць групу і праверыць нафтаперапрацоўчыя заводы. 

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі