Вы тут

Лукашэнка: з малака і мяса трэба рабіць цукерку

Аляксандр Лукашэнка на ферме / president.gov.by

15 траўня падчас наведвання Віцебскага раёна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прадукты наша краіна заўсёды зможа прадаць за мяжу. "Аб'ёмы малака, мяса трэба нарошчваць, цытуе словы кіраўніка дзяржавы sb.by. — Але з малака і мяса трэба рабіць такую цукерку, якую ў вас будуць рваць з рукамі-нагамі".

Лукашэнка арыентуе беларускіх вытворцаў на пошук найлепшых цэнавых умоў на сусветным рынку. Паводле яго слоў, "галоўнае — прадаць па добрым кошце, а не проста выпіхнуць тавар за мяжу", паведамляе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.