Вы тут

Аляксандр Лукашэнка 19 лютага адправіцца ў Егіпет

Фота на памяць: Аляксандр Лукашэнка і ураджэнец Егіпта, які працуе ў Светлагорску / president.gov.by

19 лютага пачнецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет. Ён працягнецца два дні, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. У Лукашэнкі запланаваныя перамовы з егіпецкім прэзідэнтам Абдэль Фатахам ас-Сісі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 лютага Аляксандр Лукашэнка наведваў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Там яго пазнаёмілі з ураджэнцам Егіпта Халілем Фадзі, які ўжо сем гадоў жыве ў Беларусі, стварыў сям'ю і працуе інжынерам на згаданым прадпрыемстве.

"У цябе на радзіме я буду праз тры дні, і мы цябе там успомнім, — паабяцаў Лукашэнка інжынеру. — І нават прэзідэнту ас-Сісі пра гэта скажу. Гэта мой добры сябар, егіпецкі прэзідэнт. Я абавязкова пра цябе раскажу. І нават... Вось яны сфатаграфавалі нас. Я яму фотаздымак падару. Як у нас егіпцяне прыжываюцца".

Тады ж Аляксандр Лукашэнка нечакана расказаў сваю версію таго, як нарадзіць прыгожае дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.