Лукашэнка: "Я заўзяты прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза"

Лукашэнка: "Я заўзяты прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза"

Заўзятым прыхільнікам захавання ЕС назваў сябе Аляксандр Лукашэнка. Заява прагучала падчас сустрэчы беларскага кіраўніка з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.

Пасля перамоваў Лукашэнка паведаміў журналістам, што вітаў нядаўняе падпісанне Сербіяй пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам. Ён дадаў, што Беларусь з павагай ставіцца да імкнення Сербіі ўвайсці ў склад Еўрасаюза. Пры гэтым ён лічыць, што Еўропе цяпер не да таго. "Ім цяпер не да прыёму новых чальцоў, хаця б захаваць старых", — перадае словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Аднак кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што выступае за захаванне Еўрасаюза. "Я заўзяты прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза, які заўсёды санкцыі ўводзіў супраць Беларусі. Еўрапейскі саюз — гэта адна з наймагутнейшых апор нашай планеты. Калі яго выдраць з-пад гэтай сістэмы, яна не проста захістаецца, а можа абрынуцца. Таму я прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза", — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі.

Адзначым, што Еўрасаюз уводзіў санкцыі не супраць Беларусі, а толькі супраць канкрэтных асобаў і некалькіх прадпрыемстваў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі