Лукашэнка: я таксама часта пакутую гэтай хваробай — лаюся матам

Лукашэнка: я таксама часта пакутую гэтай хваробай — лаюся матам

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце з выкладчыкамі і студэнтамі-медыкамі прызнаўся, што ўжывае ненарматыўную лексіку. Гаворка ішла пра барацьбу з наркотыкамі, якія сталі даступнымі ў тым ліку і дзякуючы інтэрнэту. Ён прызнае, што змагацца з гэтым злом цяжка, паколькі адразу пачынаюць крычаць, што "дыктатура закрывае інтэрнэт".

"Мы нічога не хочам закрываць, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — У мяне адна прэтэнзія да інтэрнэту: калі ты там вылаяўся матам... падпішыся, што гэта ты".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што з інтэрнэту трэба прыбраць усё, што садзейнічае наркаманіі і тэрарызму. "Мы над гэтым працуем", — сказаў ён.

"Я таксама часта пакутую гэтай хваробай [лаюся матам], — расказваў медыкам Аляксандр Лукашэнка. — Асабліва на трэніроўках па хакеі, біятлоне, лыжах. Сваіх падапечных вучу, магу так выказацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі