Вы тут

Лукашэнка вылучыў дзяржорганам $12,5 млн на "лічбавую трансфармацыю"

pixabay.com

42 мільёны рублёў (крыху менш за 20 мільёнаў долараў) будзе сёлета вылучана ў дзяржаўны пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Адпаведны ўказ №6 падпісаў 8 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Гэтыя грошы пойдуць на выкананне Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства. У прыватнасці, на тры падпраграмы: "Інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура" (10,4 мільёна рублёў), "Інфраструктура інфарматызацыі" (4 647 300 рублёў) і "Лічбавая трансфармацыя" (26 952 700 рублёў). 

Грошы будуць размеркаваныя паміж Міністэрствамі сувязі, адукацыі, унутраных спраў, аховы здароўя, Следчым і Мытным камітэтамі, а таксама некаторымі іншымі ведамствамі. 

Найбольшая сума — амаль 17 мільёнаў рублёў — дастанецца Міністэрству сувязі і інфарматызацыі. На другім месцы — Мінадукацыі: яму перападзе каля 9,4 мільёна рублёў. Менш за ўсё атрымае Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю — каля 200 тысяч рублёў. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 10.01: