Вы тут

Лукашэнка вярнуў праект Канстытуцыі на дапрацоўку

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка вярнуў на дапрацоўку праект новай Канстытуцыі. 

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка напісалі заўвагі на 170 аркушах. 

"Я сёння вярнуў усё гэта пісанне вам. Збірайцеся і паспрабуйце гэта да чытання на ўзроўні прэзідэнта прывесці ў адпаведнасць. А потым разам са мной (я абяцаў гэта), мы сядзем і пойдзем па кожным раздзеле, па кожным артыкуле", — заявіў Лукашэнка. 

Ён таксама паведаміў, што рэферэндум па новай Канстытуцыі пройдзе не пазней чым у лютым 2022 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.